Як беларускія вайскоўцы маршыравалі пад бел-чырвона-белым сцягам

Як беларускія вайскоўцы маршыравалі пад бел-чырвона-белым сцягам

Яшчэ ў першай палове 1990-х беларускія вайскоўцы маршыравалі пад бел-чырвона-белым сцягам. Тэлеграм-канал @historyja знайшоў відэа з начной рэпетыцыі парада на Дзень Незалежнасці 1992 года. У той час яго святкавалі 27 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

А сёння ўлады Беларусі рыхтуюцца прызнаць бел-чырвона-белы сцяг "экстрэмісцкім". БЧБ-сцяг у 2020-м стаў сімвалам мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі