У Вярхоўны суд рыхтуецца зварот аб прызнанні БЧБ-сцяга "экстрэмісцкім"
![У Вярхоўны суд рыхтуецца зварот аб прызнанні БЧБ-сцяга "экстрэмісцкім"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-10-04_18-38-01_0.jpg.webp?itok=lnd7z5C1)
У Вярхоўны суд рыхтуецца зварот аб прызнанні БЧБ-сцяга "экстрэмісцкай сімволікай". Падрыхтоўка матэрыялаў ужо завяршаецца, заявіў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, былі сабраныя нейкія "новыя пацверджанні", што бел-чырвона-белая сімволіка выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны "карнымі батальёнамі" ва ўніформе, паведамляе БЕЛТА.
Бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 гадах. Пад ім складаў прысягу ў 1995-м Аляксандр Лукашэнка пасля абрання прэзідэнтам. Гэты факт пэўны час стрымліваў улады ад прызнання БЧБ-сімволікі "экстрэмісцкай".
Пра тое, што Генпракуратура рыхтуе дакументы аб прызнанні БЧБ-сцяга "экстрэмісцкім", стала вядома ў студзені. Як бачым, на гэта спатрэбілася паўгода.
Бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам масавых пратэстаў 2020 года ў Беларусі. Улады пачалі актыўна пераследаваць за яго выкарыстанне і нават прыраўнялі вывешванне сцяга ў акне ці на балконе — да пікета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.