Вы тут

Генпракуратура рыхтуе дакументы аб прызнанні БЧБ-сцяга экстрэмісцкім

Нацыянальныя сцягі ў Курапатах / Еўрарадыё

Генеральная пракуратура паведаміла, што бел-чырвона-белы сцяг рыхтуюцца заканадаўча прызнаць экстрэмісцкім. Пра гэта ў эфіры БТ заявіла афіцыйная прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Па яе словах, у ведамства паступіў калектыўны зварот, пад якім падпісаліся больш за 100 чалавек. 

"З улікам раней праведзенай Генеральнай пракуратурай работы па ўдасканаленні заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму цяпер мы рыхтуем пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі", — паведаміла Курчак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.