Яцанюк: Украіна заплаціла Расіі амаль 800 мільёнаў долараў

Пра гэта на паседжанні ўраду заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк. Паводле яго слоў, праблема з аплатай пастаўленага "Газпрамам" газу вырашаная. Расійскай кампаніі пераведзеныя 786 млн долараў за "бясспрэчныя рахункі" (за газ, які каштаваў 268 долараў за тысячу кубаметраў). Нагадаем, "Газпрам" налічыў Украіне 2 млрд 500 млн долараў.



Яцанюк адзначыў, што апошні раўнд перамоваў можа адбыцца 2 чэрвеня. І калі дамоўленасць па цане на газ не будзе дасягнутая, Украіна падасць пазоў у Арбітражны суд, інфармуе УНІАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі