WhatsApp будзе судзіцца з арганізатарамі масавых рассылак

WhatsApp будзе судзіцца з арганізатарамі масавых рассылак

Кіраўніцтва месенджара WhatsApp заявіла пра планы судзіцца з тымі, хто выкарыстоўвае месенджар для масавых рассылак. Пазовы як супраць кампаній, так і супраць асобных карыстальнікаў пачнуць падавацца з 7 снежня 2019 года. Адміністрацыя WhatsApp лічыць, што масавыя рассылкі парушаюць ўмовы прадастаўлення паслуг карыстальнікам месенджара.

Кампанія будзе ў прававым полі пераследаваць тых, хто заўважаны ў злоўжываннях ці дапамагае арганізаваць іх. Аўтаматызаваныя і масавыя рассылкі паведамленняў, згодна з правіламі месенджара, з'яўляюцца злоўжываннямі.

У WhatsApp кажуць, што ўжо выявілі і заблакавалі некалькі мільёнаў акаўнтаў, якія злоўжывалі магчымасцямі месенджара.

У Беларусі WhatsApp — чацвёрты па папулярнасці месенджар. Ён саступае Viber, "ВКонтакте" ды Skype, але апярэджвае Telegram. WhatsApp усталяваны ў 41% ад агульнай колькасці карыстальнікаў месенджараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі