Вызвалены ад пасады кіраўнік Белкаапсаюза

Алег Мацкевіч / slonves.by

Алег Мацкевіч / slonves.by

Вызвалены ад пасады кіраўнік Белкаапсаюза Алег Мацкевіч. Ён займаў яе з восені 2021 года. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 28 ліпеня.

Мацкевіч — ураджэнец Сянно. Працаваў слесарам, кіроўцам, бухгалтарам (у 1997-м атрымаў адпаведную вышэйшую адукацыю), супрацоўнікам Камітэта дзяржкантролю. З 2009-га — у Віцебскім аблвыканкаме. Са жніўня 2017-га Алег Мацкевіч працаваў першым намеснікам старшыні аблвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі