Вы тут

"Белкаапсаюз": хто б мог падумаць, што Кітай зацікавіць пладова-ягаднае віно

Кантэйнер з "чарніламі" для КНР / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Кітаі зацікавіліся беларускім пладова-ягадным віном. Пра гэта заявіў кіраўнік "Белкаапсаюза" Алег Мацкевіч. Паводле яго слоў, ва ўмовах санкцый прадпрыемства стала больш працаваць з Расіяй і КНР. Кітайскі рынак Мацкевіч лічыць "вельмі перспектыўным", але на яго "цяжка ўвайсці".

"Здавалася б, Кітай і беларускае пладова-ягаднае віно — хто б мог падумаць? — кажа кіраўнік "Белкаапсаюза". — Але мы першы пробны кантэйнер [з "чарніламі"] для іх зрабілі. Яны яго прадэгуставалі, зрабілі своеасаблівую бутэльку, налепку, корак".

Алег Мацкевіч не ўдакладніў, як адправілі кантэйнер: па чыгунцы, ці пагрузілі на карабель у расійскім порце.

Дарэчы, у Беларусі нядаўна паднялі цэны нават на пладова-ягаднае віно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.