Выйшаў трэйлер да фільма Rogue One: A Star Wars Story

Выйшаў трэйлер да фільма Rogue One: A Star Wars Story

Кампанія Lucasfilm выпусціла трэйлер да фільма "Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі". За тры гадзіны ў Фэйсбуку яго паглядзелі 4,2 мільёны чалавек. Фільм зняты па сцэнары Крыса Вайца, Гары Уіта і Джона Нола рэжысёрам Гарэтам Эдвардсам. Яго сусветная прэм'ера запланавана на 14 снежня 2016 года.

Першы спін-оф "Зорных войнаў" распавядае пра падзеі, якія разгарнуліся перад чацвёртым эпізодам. Атрад паўстанцаў накіравалі выкрасці чарцяжы станцыі "Зорка смерці", але імператар адправіў за паўстанцамі Дарта Вэйдэра.

У галоўных ролях у фільме зняліся Фелісіці Джонс і Дыега Луна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі