Вы тут

Выстава Ўладзіміра Цэслера адкрылася ў Варшаве

Выстава Ўладзіміра Цэслера ў Варшаве / Еўрарадыё

Выстава плакатаў беларускага дызайнэра і мастака Ўладзіміра Цэслера адкрылася ў варшаўскай студыі Duży Pokój у чацвер.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, мастацтва Цэслера з'яўляецца яскравым камэнтаром да палітычнай і грамадскай ситуацыі ў Беларусі — "часам забірае надзею на дэмакратыю і перамены, каб зноў вярнуць яе чарговым моцным вобразам". І гэта перспектыва здаецца ідэальнай, каб размаўляць пра Беларусь, лічаць арганізатары выставы.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 жніўня 2020 года Цэслер пакінуў краіну з меркаванняў бяспекі. Пасля выбараў мастак уваходзіў у Каардынацыйную раду і адчуў ціск з боку беларускіх уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.