Вы тут

Выезду з Беларусі ў Еўрасаюз чакае больш за 1400 фур

Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота​

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам выезду чакае больш за 1430 фураў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 130 фур, "Катлоўка" — 150, "Каменны Лог" — 200, "Беняконі" — 70, "Прывалка" — больш за 190 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" сабралася больш за 150 грузавікоў, "Урбаны" — больш за 210.

На мяжы з Польшчай перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася больш за 160 фур, "Бераставіца" — 110, "Казловічы" — больш за 60 фур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.