Выдатны дзіцячы хірург Міхаіл Елавы застаўся без працы
![Выдатны дзіцячы хірург Міхаіл Елавы застаўся без працы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/240573981_1028830231024071_8821030375528001017_n.jpg.webp?itok=Hp4Hl-gF)
З Магілёўскай абласной бальніцы пасля 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі звольнены дзіцячы хірург Міхаіл Елавы. Яму не працягнулі кантракт.
На сайце бальніцы адзначаецца, што дзякуючы працы Елавога, у Магілёўскай вобласці ўдасканалена хірургічная дапамога дзецям, павялічаны дыяпазон аператыўных умяшальніцтваў у дзяцей з прыроджанымі парокамі развіцця.
Елавы таксама спрычыніўся да таго, што ў вобласці з’явіліся сучасныя методыкі лячэння гнойна-сэптычных захворванняў і лапараскапічныя аперацыі.
У сацсетках Елавы разьмясьціў фота свайго апошняга дзяжурства і іншыя "развітальныя" фотаздымкі.
Увосень 2020 году ягоную жонку Натальлю затрымалі за ўдзел у "Маршы пенсіянераў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.