Вы тут

Следства: выбухоўку пад аўтамабіль Паўла Шарамета падклала дзіцячы лекар

Юлія Кузьменка / Facebook

На брыфінгу, які 12 снежня прайшоў у Кіеве, былі названыя асобы, падазраваныя ў забойстве журналіста Паўла Шарамета. Ён быў узарваны ў аўтамабілі ва ўкраінскай сталіцы  20 ліпеня 2016 года. Асноўная версія забойства — "дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве шляхам забойства вядомай асобы". Названыя пяць выканаўцаў — асобы, якія ваявалі на Данбасе за Украіну ці аказвалі там меддапамогу. Лічыцца, што валанцёр і дзіцячы лекар Юлія Кузьменка (псеўданім "Ліса") падклала выбухоўку пад машыну Шарамета. Яна працуе ў Навукова-практычным цэнтры дзіцячай кардыялогіі і кардыяхірургіі Міністэрства аховы здароўя Украіны. У апошнія гады купіла дом і некалькі аўтамабіляў. У 2016-м Кузьменка атрымала прэзідэнцкую ўзнагароду "За гуманітарны ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі".

Таксама ў складзе групы былі ўдзельнікі вайны на Данбасе Уладзіслаў (добры спецыяліст у вырабе выбухоўкі) і Іна Грышчанкі, Андрэй Антоненка (менавіта ён удзельнічаў з Кузьменка ў закладванні выбухоўкі) і Яна Дугар (падчас баявых дзеянняў была вайсковай медсястрой). Усе яны затрыманыя.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў спадзяванне, што замоўцы забойства Шарамета таксама будуць выяўленыя і затрыманыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.