Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд рэчыцкаму забойцу

14 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда пакінула без задавальнення касацыйную скаргу 21-гадовага жыхара Рэчыцы, паведамляе БЕЛТА. Сяргей Іваноў быў прысуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства дзяўчыны.

Папярэдні прысуд быў вынесены Гомельскім абласным судом 18 сакавіка 2015 года. Іванова прысудзілі да смяротнай кары за забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю. Злачынства адбылося 29 жніўня 2013 года. Мяркуецца, што хлопец, якому тады было 19 гадоў, забіў дзяўчыну, бо яна яму адмовіла ў сэксуальнай блізкасці. Знявечаны труп дзяўчыны быў знойдзены ў цэнтры горада.

Працэс быў закрытым. Акрамя ўсяго, суд прызначыў кампенсацыю матэрыяльнай шкоды маці загінулай — 20,7 млн рублёў, а таксама кампенсацыю маральнай шкоды — 500 млн рублёў.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі