Вы тут

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў "Несмяротнаму палку" ў рэгістрацыі

"Несмяротны полк". Мінск, 9 траўня 2019 года / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Беларусі адмовілі ў рэгістрацыі "Несмяротнаму палку". У сакавіку такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі суд, а цяпер яго пакінула без зменаў калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суду. Адзін з сузаснавальнікаў "Несмяротнага палку" ў Беларусі Валерый Драко ў каментары Радыё Свабода назваў рашэнне "яўна палітычным". Раней таксама ацэньваліся і адмовы ў рэгістрацыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама (чыноўнікі спасылаліся на "невыпраўляльныя" парушэнні ў рэгістрацыйных дакументах і статуце). Ініцыятары збіраюцца паспрабаваць зарэгістраваць ужо не мінскую гарадскую арганізацыю, а рэспубліканскую.

"Несмяротны полк" — расійская акцыя, якая традыцыйна праходзіць 9 траўня. Спачатку яе ўдзельнікі неслі на дэманстрацыях партрэты сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне. Але пасля да іх сталі далучацца людзі з партрэтамі Леніна, Сталіна, з савецкімі сцягамі і георгіеўскімі стужкамі. У Беларусі існуе свая акцыя — "Беларусь памятае".

Сёлета ў Крамлі заяўлялі, што сочаць за забаронамі на шэсце "Несмяротны полк" у Беларусі.