Вялікабрытаніі зноў пагражае стыхія — 10-метровыя хвалі

Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя. Яны прадказваюць, што хвалі каля ўзбярэжжа Дэвона, Карнуола, Уэльса і Шатландыі могуць дасягаць да 10 метраў у вышыню. А вецер і моцны дождж у гэтых рэгіёнах, і па ўсёй іншай тэрыторыі Вялікабрытаніі здольныя прынесці нямала праблемаў. Напярэдадні збіраўся на надзвычайнае паседжанне надзвычайны камітэт COBRA, у які ўваходзяць прадстаўнікі МЗС, мінабароны і спецслужбаў. Яго мэтай стала забеспячэнне поўнай гатоўнасці ўсіх выратавальных службаў, паведамляе РІА "Новости".



Між тым, мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў краіны да максімальнай асцярожнасці, а авія- і чыгуначныя кампаніі ўжо папярэджваюць пасажыраў пра магчымыя затрымкі і адмены рэйсаў.

Непагадзь у Вялікабрытаніі ўжо забрала жыцці 7 чалавек.




Тым часам, на паўночны ўсход ЗША абрынуліся магутныя снегапады. Былі адмененыя 2000 авіярэйсаў, інфармуе ВВС.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі