Відэа высадкі беларускіх і расійскіх дэсантнікаў на льдзіну ў Арктыцы

7 красавіка адбылося паспяховае дэсантаванне вайскоўцаў на льдзіну, якая дрэйфуе ў Паўночным Ледавітым акіяне. У аперацыі ўдзельнічалі 85 расіян, 13 беларусаў і 2 таджыкі. Яны дэсантаваліся з самалёта Іл-76, калі тэмпература паветра за бортам была мінус 60 градусаў і калі не было візуальных арыентыраў. На льдзіне было толькі крыху цяплей. Кожны з байцоў меў па 50 кг грузу — зброю, рэчы першай неабходнасці і цёплую вопратку. На льдзіне дэсантнікі пабудавалі базавы лагер, адзначае tvzvezda.ru.

Адзначым, што беларускія дэсантнікі, якія ўдзельнічаюць у аперацыі, прайшлі падрыхтоўку на базе 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў Пскове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі