Відэа гасцявой перамогі "Ліверпуля" над "Чэлсі"

Відэа гасцявой перамогі "Ліверпуля" над "Чэлсі"

У англійскай Прэм'ер-лізе "Ліверпуль" атрымаў гасцявую перамогу над "Чэлсі" — 2:1. Лік адкрыў Дзеян Лаўрэн на 17-й хвіліне, а на 36-й Джордан Хендэрсан забіў другі гол у браму Тыба Куртуа. Дыега Коста на 61-й скараціў разрыў у ліку, але выратаваць гульню "Чэлсі" не змог.

"Мы гулялі па-чартоўску хутка. Было вельмі прыемна глядзець на гульню "Ліверпуля", — сказаў пасля матчу яго галоўны трэнер Юрген Клоп.

У англійскай Прэм'ер-лізе лідыруе "Манчэстар Сіці" — 12 ачкоў пасля 4 матчаў, па 10 ачкоў маюць "Эвертан" (пасля 4 гульняў), "Ліверпуль" і "Чэлсі" (пасля 5 паядынкаў). У "Манчэстар Юнайтэд" 9 ачкоў. У суботу "Манчэстар Сіці" сустрэнецца з "Борнмутам", "Лестэр" прыме на сваім полі "Бернлі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі