“Віцебскі рабочы” 1 красавіка “ажаніў” мясцовых дзяўчат з арабскім шэйхам

У дзень смеха віцебскія журналісты пажартавалі з чытачамі. Абласная газета "Віцебскі рабочы" запрасіла дзяўчат запісацца на "кастынг" нявест для арабскага шэйха.
Гісторыю журналісты прыдумалі накшталт "мыльнай оперы" — нібыта прыязджаў малады, прыгожы і багаты шэйх у мінулым годзе на "Славянскі базар", закахаўся у віцебскую прыгажуню і хацеў ажаніца, але дзяўчына адмовіла яму, бо мела ўжо жаніха з мясцовых хлопцаў. І цяпер шэйх вырашыў знайсці сабе жонку менавіта з Віцебску.

Рэдакцыйны тэлефон, што быў надрукаваны як "кантактны", ледзьве вытрымліваў ад тэлефанаванняў. Некалькі дзесяткаў дзяўчат пажадалі стаць нявестамі шэйха. Дарэчы, тэлефанавалі не толькі дзяўчаты, але і маці, што маюць дачок-нявест. Многія пыталіся, ці павінна будучая жонка шэйха танчыць усходнія танцы.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск