Віцебскі No Logo Fest агучыў хэдлайнераў і выбраў канкурсантаў

З 40 заявак, якія прыйшлі на ўдзел у конкурсе віцебскага фэстывалю No Logo Fest, арганізатары адабралі 14 каманд. 9 гуртоў — самі, яшчэ 5 — праз галасаванне ў суполцы фэсту ў вК.

“Праз галасаванне трапілі тыя гурты, якія праявілі актыўнасць сярод сваіх слухачоў. А тыя гурты, што спадзяваліся і без актыўнасці трапіць на фэст, — праляцелі, — адзначае арганізатар фэсту Уладзімір Булаўскі. — І гэта былі годныя каманды, як, напрыклад, Forodwaith — вядомы віцебскі гурт і неаднаразовы ўдзельнік No Logo Fest.

Арганізатары прынцыпова пускалі ў конкурс толькі гурты з Віцебскай вобласці. Іншых музыкаў адразу адпраўлялі… У спіс хэдлайнераў! У якасці гасцей фестывалю ў Віцебску ўпершыню выступяць брэсцкі гурт Sciana і мінчане Amaroka.

Па выніках 2-х конкурсных дзён будуць адабраныя 4 гурты, якія выступяць на гала-канцэрце No Logo Fest. Цяпер арганізатары вядуць перамовы наконт магчымых прызоў пераможцам. Гэта будуць здымкі кліпа або запіс ЕР.

У экспертнае журы ўваходзяць Вячаслаў Радзівонаў (галоўны рэдактар Ultra-Music), Зміцер Безкаравайны (кіраўнік партала Experty.by) уладальнік віцебскага “Beatles-клуба” Гарык Агаджанян і прадстаўнік Еўрарадыё!

Нагадаем, фестываль No Logo Fest пройдзе з 7 па 9 чэрвеня ў віцебскім клубе “Планета”.

Лайн-ап фестывалю:

1 дзень (7.06)

LOVEPUNK (Віцебск)

Shuffle Steps (Віцебск)

SYOMI (Віцебск)

Уявi Сабе (Віцебск)

Freelite (Полацк)

De Puta Madre Banda (Віцебск)

АРИна РАДИО (Орша)

+спецыяльныя госці:

Clover Club (Мінск)

YELLOW BRICK ROAD (Мінск)

2 дзень (8.06)

ИО (Віцебск)

VelYur (Віцебск)

Сны ОпоСсума (Віцебск)

s.Ы.R.o.e. (Наваполацак)

Triadéma (Віцебск)

Steavy Gred ( Наваполацк)

Пані Хіда (Орша) - па-за конкурсам

+спецыяльныя госці:

Sciana (Брэст)

AKUTE (Магілёў)

3 дзень (9.06)

4 фіналісты фестывалю

+ спецыяльныя госці:

AMAROKA (Мінск)

ДАЙ ДАРОГУ! (Брэст)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі