Вы тут

Валянцін Елізар'еў будзе мастацкім кіраўніком Опернага тэатра

Фота: tut.by

Вядомы беларускі харэограф, народны артыст Беларусі і СССР Валянцін Елізар'еў заняў пасаду мастацкага кіраўніка Опернага тэатры. Пра гэта піша tut.by са слоў самога творцы.

26 верасня Елізар'еў падпісаў кантракт на пяць гадоў. Заўтра міністр культуры Юрый Бондар прадставіць яго калектыву.

У 1973 годзе 26-гадовы Елізар'еў стаў галоўным балетмайстрам Беларускага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Потым ён быў дырэктарам — мастацкім кіраўніком балетнай трупы. 

Дзякуючы Елізар'еву беларускі балет стаў вядомы ва ўсім свеце. У 1996-м творца атрымаў званне "Лепшы харэограф года" і прэмію Benois de la Danse, заснаваную Міжнароднай асацыяцыяй танца, за харэаграфію балета "Жарсці (Рагнеда)".

У 2009 годзе Елізар'еў сышоў з тэатра. Пасля рэканструкцыі Опернага яму прапанавалі толькі стаўку галоўнага балетмайстра, што харэограф палічыў абразай, бо з гэтай пасады пачынаў сваю дзейнасць.

Оперны тэатр не супрацоўнічаў з Елізар'евым да 2017 года, калі той паставіў новую рэдакцыю свайго балета "Спартак".