Ва ўнутраных войсках стварылі атрад спецпрызначэння "Тарнада"

Байцы "Тарнада" на навучанні ў лесе

Байцы "Тарнада" на навучанні ў лесе / t.me/vvmvdrb/

У спецназе ўнутраных войскаў РБ стварылі атрад спецпрызначэння "Тарнада". Яго сфармавалі на базе в/ч 3310, якая дыслакуецца ў 20 кіламетрах ад Мінска. Цяпер байцы праходзяць "баявое зладжванне пад кіраўніцтвам інструктараў з рэальным баявым вопытам" — відаць, вагнераўцаў.

Раней намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў казаў, што задачай "Тарнада" будзе "барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі".

За апошні год у Беларусі ў складзе ўнутраных войскаў з'явіўся цэлы шэраг новых спецпадраздзяленняў — і ў сталіцы, і ў абласных цэнтрах ("Рысь" і "Беркут" у Мінску, "Шторм" у Брэсце, "Тайфун" у Гродне, "Буран" у Гомелі, "Цыклон" у Астраўцы для аховы АЭС, а таксама "ветэранскія" "Смерч" і "Честь"). Яны атрымалі цяжкае ўзбраенне, бронетэхніку і беспілотнікі. Спецназаўцаў рыхтуюць не толькі для падаўлення "масавых беспарадкаў", але і для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі" ў памежжы, альбо нават і для ўдзелу ў баявых дзеяннях падчас вайны (яны адпрацоўваюць нават штурм акопаў).

Ва ўнутраных войсках стварылі атрад спецпрызначэння "Тарнада"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі