У спецназе ўнутраных войскаў МУС з'явіцца яшчэ адно падраздзяленне
![Спецназаўцы МУС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/tarnada-0211.jpg.webp?itok=TDbA4S8_)
Спецназаўцы МУС / Sputnik
Яшчэ адно падраздзяленне з'явіцца ў спецназе ўнутраных войскаў МУС. Яно атрымала назву "Тарнада", перадае Sputnik са словаў намесніка міністра — кіраўніка ўнутраных войскаў Мікалая Карпянкова.
Базавацца новае падраздзяленне будзе ў Ваколіцы Мінскага раёна, дзе размяшчаецца навучальна-трэніровачная база вайсковай часці 3310. Яго задачай называюць "барацьбу з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі".
Як распавядала Еўрарадыё, новыя падраздзяленні спецназа сталі з'яўляцца пасля таго, як унутранымі войскамі стаў камандаваць Карпянкоў. Ужо створаныя атрады "Рысь", "Смерч", "Чэсць" і "Беркут". Кіраўніцтва МУС называе гэтыя падраздзяленні "адказам батальёну Кастуся Каліноўскага”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.