Ва Украіне затрымалі беларускага налётчыка

Мужчыны ў каптурах і цёмных акулярах, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, разбілі сякерай вітрыны прылаўкаў з ювелірнымі вырабамі і згрэблі ў сумку некалькі кілаграмаў золата. Затым яны выскачылі з крамы і зніклі на аўтамабілі.



На ўсё пра ўсё ў зламыснікаў сышло некалькі хвілін. Здабычай злачынцаў сталі ўпрыгожванні коштам каля мільёна грыўняў (прыблізна 120 тысяч долараў). Ні прадавец, ні наведвальнікі злачынцаў апісаць не змаглі, затое запомнілі іх аўто.



Праз некаторы час у Сімферопалі патрульныя заўважылі аўтамабіль, які па апісанні быў падобны да аўто нападнікаў. Ледзь заўважыўшы міліцыянтаў, зламыснікі кінулі машыну і  паспрабавалі збегчы, але двое з іх былі затрыманыя.



Адным з затрыманых апынуўся раней судзімы 24-гадовы беларус, паведамляюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі