Уся хакейная каманда Лукашэнкі здала тэст на каранавірус

Уся хакейная каманда Лукашэнкі здала тэст на каранавірус

Усе хакеісты каманды Аляксандра Лукашэнкі здалі тэст на COVID-19, піша "Прессбол". Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома пра заражэнне каранавірусам форварда Дзмітрыя Мялешкі.

Ёсць звесткі пра першыя адмоўныя вынікі тэстаў. Спартоўцам рэкамендавалі бліжэйшым часам быць па месцы жыхарства. 

Апошні матч каманда правяла 11 красавіка. Паведамлялася, што каранвірус у Мялешкі выявілі праз тыдзень пасля гэтай сустрэчы. 

Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант у сваім каментары заявіла, што беларускі кіраўнік тэст на каранавірус і не здаваў і ў гэтым няма неабходнасці. Таксама яна падкрэсліла, што Лукашэнка не збіраецца сыходзіць у ізаляцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі