Усе нормы выкідаў пры сартаванні адкідаў прымаюцца "на свой страх і рызыку"

УП "Белкамунпраект" не верыць у поспех праграмы па паасобным зборы бытавых адкідаў насельніцтвам, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны спецыяліст аддзела экалогіі "Белкамунпраект" Ірына Фядуліна. "Мы не верым у поспех праграмы па паасобным зборы насельніцтвам цвёрдых бытавых адкідаў, значна лепш сябе зарэкамендавалі сартавальныя станцыі. Акрамя таго, хацелася б адзначыць, што ў цяперашні час у Беларусі няма нормаў разліку выкіду забруджвальных рэчываў у атмасферу пры сартаванні адкідаў", - сказала І.Фядуліна. "Ці не наносім мы шкоды навакольнаму асяроддзю больш, чым пры складванні цвёрдых бытавых адкідаў на спецпалігонах?", - задалася пытаннем яна.

Галоўны спецыяліст удакладніла, што ўсе нормы выкідаў іх прадпрыемствы прымаюць "на свой страх і рызыку".

Інтэрфакс