"Уралкалій" абверг абвінавачанні Лукашэнкі ў "ліпавай" справаздачнасці

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, уся фінансавая справаздачнасць кампаніі публічная. З вынікамі фінансавых паказчыкаў за першае паўгоддзе можна азнаёміцца на сайце кампаніі. Бабінскі адзначыў, што гэтая справаздачнасць завераная міжнародным аўдытарам PricewaterhouseCoopers.



Нагадаем, сёння на нарадзе па бягучых эканамічных і замежнапалітычных пытаннях Лукашэнка даручыў паінфармаваць Лонданскую і Маскоўскую біржы пра рэальную фінансавую сітуацыю на "Уралкаліі". Па словах Лукашэнкі, калійны скандал быў зладжаны для таго, каб схаваць уласныя праблемы ў расійскай кампаніі.



"Канцы з канцамі ў жулікаў відавочна не сыходзіліся. Ёсць інфармацыя пра тое, што ў іх у мінусе 12 мільярдаў долараў, а ў плюсе — усяго два. Калі гэта так, то атрымліваецца, што і інфармацыя, якую яны па ўсім свеце распаўсюджвалі, — ліпавая", — заявіў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі