Ураган збірае "ўраджай" ужо на Міншчыне

Як паведамляе партал tut.by, у панядзелак у Мінскай вобласці засталіся без электрычнасці 168 населеных пунктаў. Прычына непагадзі — няўстойлівыя паветраныя масы, якія прыйшлі ў нашу краіну з Украіны.


Як паведамляла Еўрарадыё, спачатку пад удар стыхіі патрапілі некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці (ёсць звесткі, што яна закранула і шэраг раёнаў Гродзеншчыны). У Пінску вецер вырываў дрэвы з каранямі, у Баранавічах на дзвюх жанчын, якія працавалі на будоўлі, вецер скінуў газасілікатныя блокі, яны атрымалі траўмы.

У Мінскай вобласці заставаліся без электрычнасці населеныя пункты ў Валожынскім, Лагойскім, Любанскім, Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах, а таксама пад Старымі Дарогамі і Дзяржынскам. У большасці з іх ужо ёсць святло. Шыфер зрывала з дамоў у Нясвіжскім, Мінскім і Капыльскім раёнах.


У Мінску зафіксавана некалькі падзенняў дрэваў, у тым ліку і на аўтамабіль, інфармуе tut.by.
 

Дождж і шквалісты вецер, а ў некаторых раёнах і град захаваюцца да канца дня.

Рэкамендацыі МНС, што рабіць падчас навальніцы, граду і моцнага ветру

Ураган, які абрынуўся на Баранавічы, ноччу дабярэцца да Мінска

Стыхія на Брэстчыне: у чатырох раёнах пашкоджаныя каля 40 будынкаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі