Стыхія на Брэстчыне: у чатырох раёнах пашкоджаныя каля 40 будынкаў

Паводле звестак МНС, наступствы стыхіі адчулі на сабе чатыры раёны — Пінскі, Івацэвіцкі, Лунінецкі і Баранавіцкі. Вецер вырываў з каранямі дрэвы, парушаў лініі электрасувязі. У Баранавічах пацярпелі дзве жанчыны, на якіх упалі газасілікатныя блокі. Агулам пашкоджаныя ў вобласці каля 40 будынкаў, большасць з іх — сельскагаспадарчага прызначэння, інфармуе БЕЛТА.


Паводле звестак Еўрарадыё, стыхія прайшлася і па некалькіх раёнах Гродзенскай вобласці (Зэльвенскі, Слонімскі, Дзятлаўскі), аднак звестак пра магчымыя наступствы пакуль няма.

Наступствы стыхіі ў Баранавічах (фотарэпартаж)

Ураган, які абрынуўся на Баранавічы, ноччу дабярэцца да Мінска

Рэкамендацыі МНС, што рабіць падчас навальніцы, граду і моцнага ветру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі