Вы тут

Уладзімір Зяленскі атрымаў станоўчы вынік тэсту на каранавірус

Уладзімір Зяленскі ў ахоўнай масцы праводзіць нараду ў анлайн-рэжыме / president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі атрымаў станоўчы вынік тэсту на каранавірус. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт напісаў у Telegram. У яго трымаецца тэмпература 37,5, але ён адчувае сябе добра. "Абяцаю ізалявацца і працягну працаваць", — піша Зяленскі.

Летам 2020-га каранавірус перамагла жонка ўкраінскага прэзідэнта Алена Зяленская. Перахварэў і іх 7-гадовы сын Кірыл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.