Вы тут

Украінцы больш станоўча ставяцца да Лукашэнкі, чым да Меркель, Макрона і Дуды

Аляксандр Лукашэнка / Reuters

Украінцы больш станоўча адносяцца да Аляксандра Лукашэнкі, чым да Ангелы Меркель, Эмануэля Макрона і Анджэя Дуды. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Сацыялагічнай групай "Рэйтынг". Рэспандэнтам было прапанавана пытанне пра іх адносіны да замежных лідараў. Беларускі кіраўнік набраў 66% станоўчых водгукаў і толькі 15% адмоўных, 2% яго не ведаюць. У канцлера Германіі адпаведна 60% і 17%, 4% яе не ведаюць, у прэзідэнта Францыі — 39% і 17%, а 15% не ведаюць, хто гэта, у прэзідэнта Польшчы — 48% і 9%, а 18% пра яго нічога не ведаюць. Расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, як і Аляксандра Лукашэнку, не ведаюць 2%. Пазітыўна да яго адносяцца толькі 15%, негатыўна — 71%. У прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адпаведна 30% і 42%, не ведае яго 3% апытаных.

Больш падрабязна пра вынікі апытання можна паглядзець тут.

ratinggroup.ua
ratinggroup.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.