Украіна перадасць Беларусі спрэчную тэрыторыю

Украіна перадасць Беларусі спрэчную тэрыторыю

Украіна перадасць Беларусі спрэчную тэрыторыю. Гэта дзясяткі гектараў зямлі. Беларускім стане і Жыроўскі канал, інфармуе Радыё Свабода. Дзве краіны знайшлі кампраміс у справе дэмаркацыі беларуска-украінскай мяжы, якая адстае ад папярэдніх планаў. Толькі месяц таму быў зацверджаны перспектыўны план дэмаркацыі мяжы на 2018-2026 гады. У бліжэйшыя гады гэтая праца працягнецца, хаця раней Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка меркавалі, што падпісанне "памежнай" дамовы мусіла адбыцца ў 2020 годзе.

Спрэчныя тэрыторыі Беларусь атрымае з тэрыторыі Валынскай вобласці. Два гады таму ўкраінцы пратэставалі супраць перадачы Жыроўскага каналу Беларусі. Мясцовыя ўлады падтрымалі людзей, ва Украіне правялі расследаванне і камісія пацвердзіла, што дзеянні беларускага боку па дэмаркацыі законныя і ніякага "захопу" ўкраінскай тэрыторыі няма.

Таксама Беларусі перарадуць і ўчасткі зямлі са складу Жытомірскай вобласці (у склад Лельчыцкага і Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці). Украінскі бок сцвярджае, што гэта робіцца на парытэтных умовах. Нібыта, адбудзецца "раўназначны абмен".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі