Вы тут

Удзельнік Еўрабачання Руслан Аляхно не змог прабіцца ў шоў "Голас"

Руслан Аляхно / "ВКонтакте"

Беларускі спявак Руслан Аляхно, які ўдзельнічаў у песенным конкурсе Еўрабачанне ў 2008 годзе, праваліўся на сляпых праслухоўваннях на шоў "Голас". Музыкант выканаў лірычную песню кампазітара Райманда Паўлса на вершы Андрэя Вазнясенскага "Подберу музыку", але не ўразіў журы.

Паліна Гагарына распавяла, што знаёмая з Русланам даўно і лічыць яго узрушаючым. Яна перажывае, што не пазнала яго голас.

Іншыя члены журы Сяргей Шнураў, Канстанцін Меладзэ і Валерый Сюткін далі зразумець, што ім не хапіла арыгінальнасці ў выкананні. Частка суддзяў параўнала яго з рэстараннымі спевамі, Валерый Сюткін сказаў, што нічога такога не адчуў.

За кулісамі Руслан Аляхно распавёў, што вырашыў паўдзельнічаць у "Голасе", каб не шкадаваць потым.

Прыхільнікі раскрытыкавалі журы ў сацыяльных сетках.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.