У ЗША выкрылі банду равінаў, якая скрадала і катавала людзей

Як паведамляе сайт lenta.ru, банда складалася з артадаксальных яўрэяў. Яны займаліся "вырашэннем праблемаў". Калі нейкі мужчына адмаўляўся даваць развод сваёй жонцы, патрабаваў за гэта ў яе грошы, маёмасць ці нават дзяцей, з ім даволі жорстка "разбіраліся". Удзельнікі банды скрадалі чалавека і катавалі яго электрычнасцю, пакуль ён не пагаджаўся даць развод. Мяркуецца, што пацярпела некалькі дзясяткаў чалавек, але ніхто з іх не звяртаўся ў паліцыю.



Паведамляецца, што банда равінаў атрымлівала ад кожнай жанчыны, якая ў выніку разводзілася, ад 50 да 70 тысяч долараў.

Фота — АР
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі