У ЗША ў жывым эфіры застрэлілі рэпарцёра і аператара (відэа)

У амерыканскім штаце Вірджынія адбылося забойства падчас жывога эфіру. 24-гадовая рэпарцёр Элісан Паркер і 27-гадовы аператар Адам Уард былі застрэленыя, калі бралі інтэрв'ю на вуліцы ў горадзе Манета, перадае BBC. Абодва яны працавалі на тэлеканале  WDBJ7.

Падчас жывога эфіру пачулася страляніна, пасля якіх рэпарцёр і жанчына, з якой яна размаўляла, пабеглі. Паводле некаторых звестак, невядомы стрэліў у журналістаў 6 ці 7 разоў.

Паліцыя паведаміла, што пачала расследаванне і пошук падазраванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі