У жніўні беларусы набылі болей валюты, чым прадалі

У жніўні беларусы набылі болей валюты, чым прадалі

Беларусы ў жніўні набылі валюты болей, чым прадалі, перадае прэс-служба Нацыянальнага банка. Паводле звестак рэгулятара, за мінулы месяц фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валют на 636,36 мільёна долараў, а набылі 970,5 мільёна. Чыстая купля валюты склала 334,14 мільёна долараў.

У суб’ектаў гаспадарання таксама пераважае набыццё валюты: яны прадалі 1 мільярд 367,06 мільёна долараў, а набылі 1 мільярд 550,84 мільёна. Чыстая пакупка валюты суб’ектамі гаспадарання склала 183,78 мільёна долараў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі