У Японіі прачнуўся вулкан: людзей тэрмінова эвакуююць

Японскія ўлады загадалі тэрмінова эвакуявацца ўсім жыхарам аднаго з раёнаў у папулярным горным курорце Хаконэ, які размяшчаецца на паўднёвы захад ад Токіа. Тут чакаецца вывяржэнне вулкана. Да размешчанага там плато Авакудані забаранілі падыходзіць бліжэй чым на 700 метраў — тут адбываюцца бесперапынныя выкіды серавадарода і пара. Напярэдадні там зафіксавалі каля сотні вулканічных землятрусаў.

Улады перакрылі аўтамабільную і канатную дарогі, а паліцыя прачэсвае небяспечную зону, каб вывезці адтуль магчымых турыстаў.

Колькасць падземных штуршкоў у раёне спячага вулкана пачаліся ў канцы красавіка. Апошняе вывяржэнне там адбылося прыкладна ў ХІІ стагоддзі.

Курортны раён Хаконэ, вядомы маляўнічым горным возерам, шматлікімі музеямі, гарачымі крыніцамі і турыстычнымі трасамі, штогод наведваюць каля 20 мільёнаў чалавек, перадае ТАСС.

Фота: fotogai.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі