У віншаванні Пуціна з Днём Расіі Лукашэнка згадаў паглыбленне інтэграцыі

У віншаванні Пуціна з Днём Расіі Лукашэнка згадаў паглыбленне інтэграцыі

12 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі.

"Гэтае свята азначае пачатак важнага этапу ў найноўшай гісторыі Расійскай Федэрацыі — умацавання суверэнітэту і забеспячэння нацыянальнага адзінства, — гаворыцца ў віншаванні. — Цвёрда прытрымліваючыся выбранага курса, за мінулыя дзесяцігоддзі Расія дамаглася выразных поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве і мадэрнізацыі эканомікі, значна ўзмацніліся лідзіруючыя пазіцыі краіны на сусветнай арэне".

12 чэрвеня адзначаецца як Дзень Расіі, бо ў гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР. У Беларусі аналагічная дэкларацыя была прынятая 27 ліпеня 1990 года. Але святочным гэты дзень не з'яўляецца, а апошняя дзяржаўная мода загадвае весці адлік незалежнасці нашай краіны ад выбараў 1994 года, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка.

У сваім віншаванні кіраўнік Беларусі згадаў і пытанне паглыблення інтэграцыі, якое апошнім часам добра папсавала адносіны паміж краінамі:

"Упэўнены, што наша сумесная праца па паглыбленні двухбаковых адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню багатых традыцый беларуска-расійскага сяброўства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі