У Вільні пратэставалі супраць Беларускай АЭС, на мітынг прыйшоў прэзідэнт Літвы

У Вільні пратэставалі супраць Беларускай АЭС, на мітынг прыйшоў прэзідэнт Літвы

16 ліпеня ў Вільні пратэставалі супраць Беларускай АЭС. Як паведамляе Delfi, на мітынг прыйшоў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што ён зробіць усё магчымае, каб праект станцыі "быў эканамічна нежыццяздольным".

Літоўскае кіраўніцтва перакананае, што ад Беларускай АЭС насельніцтву Літвы, іншых краін сыходзіць небяспека. Яно лічыць, што будаўніцтва ішло з парушэннямі міжнародных патрабаванняў у галінах ядзернай бяспекі і прыродааховы. З-за імаверна хуткага запуску Беларускай АЭС прэзідэнт Літвы склікаў Дзяржсавет па абароне. Вільня спрабуе далучыць суседзяў да байкоту электраэнергіі з БелАЭС.

Сярод удзельнікаў акцыі ў Вільні быў прафесар Вітаўтас Ландсбергіс, вядомы палітык, ветэран змагання за незалежнасць Літвы. На акцыі адначасова гучала падтрымка беларусам, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі