З-за Беларускай АЭС прэзідэнт Літвы склікае Дзяржсавет па абароне

З-за Беларускай АЭС прэзідэнт Літвы склікае Дзяржсавет па абароне

З-за імаверна хуткага запуску Беларускай АЭС прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа склікае на 16 ліпеня Дзяржсавет па абароне, паведамляе Delfi. Ён мусіць даць ацэнку гатоўнасці гэтай краіны абараніць сваіх грамадзян і навакольнае асяроддзе. Дзяржсавет абмяркуе гатоўнасць органаў улады і ведамстваў адрэагаваць на пагрозы, якія, на думку літоўскага кіраўніцтва, сыходзяць ад Беларускай АЭС.

"Нягледзячы на парушэнні міжнародных патрабаванняў у галінах ядзернай бяспекі і прыродааховы, у парушэнне міжнародных канвенцый, не правёўшы ў жыццё рэкамендацыі па стрэс-тэстах, Беларусь дэкларуе планы пачаць у бліжэйшы час дзейнасць атамнай станцыі", — гаворыцца ў анонсе пасяджэння Дзяржаўнага савета па абароне. У Літве лічаць, што атамная станцыя ў Астравецкім раёне нашай краіны — пагроза для яе нацыянальнай бяспекі. Як вядома, улады Беларусі катэгарычна не пагаджаюцца з такой пазіцыяй.

Нядаўна Гітанас Наўседа па-беларуску праз Twitter звярнуўся да кіраўніцтва Беларусі і заклікаў "не запускаць не адпавядаючую патрабаванням стрэс-тэстаў ЕС Астравецкую АЭС".

Краіны Балтыі вядуць перамовы аб байкоце электраэнергіі з Беларускай АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі