У Вілейцы выпаў такі град, што людзі гулялі ў снежкі (відэа)

Жыхары гэтага горада змаглі на пачатку чэрвеня пагуляць у снежкі. Увечары з неба абрынуўся град памерам з яйка перапёлкі, практычна ўвесь горад апынуўся пад снегам.



Залева пачалася знянацку, і адразу ж з неба пасыпаўся град, паведамляе тэлеканал АНТ. Град ляцеў з такой сілай, што практычна паралізаваў рух аўтатранспарту. Адразу некалькі вуліц апынуліся падтопленымі.



Прыкладна праз паўгадзіны залева і град спыніліся. Пра стыхію нагадваў толькі снег.

А вось Ліду стыхія пашкадавала трошку больш — дождж з градам там ішлі толькі 10 хвілінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі