У траўні продажы новых аўтамабіляў у Беларусі праселі на 30%

Аўтасалон Lada ў Мінску / domkrat.by
Аўтасалон Lada ў Мінску / domkrat.by

У траўні продажы новых аўтамабіляў у параўнанні з красавіком праселі на 30%. Такія дадзеныя прыводзяць у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Калі параўноўваць з траўнем мінулага года, то падзенне склала вялікія 83%.

Прычын такога рэзкага падзення продажаў некалькі, адзначаюць эксперты. Пагоршыліся ўмовы крэдытавання і прыкметна выраслі цэны на новыя аўтамабілі. У БАА нагадваюць, што ў апошнія гады больш за 70% продажаў беларускага рынку прыпадала на аўтамабілі, сабраныя ў Расіі. А з пачаткам вайны і ўвядзеннем санкцый супраць РФ і РБ расійскія вытворцы паднялі адгрузачныя кошты. Кошт у залежнасці ад мадэляў павялічыўся на 40-70%. Дадаткова на ім адбіліся скачкі курсаў. Расійскі рубель спачатку прыкметна аслабеў, а затым — умацаваўся. У выніку для беларускіх дылераў адгрузачныя цэны выраслі на 95%.

Эксперты БАА лічаць, што сітуацыя будзе пагаршацца, да гэтага ёсць усе перадумовы. "Улічваючы тое, што большасць аўтамабільных заводаў у Расіі спыніла вытворчасць, пакупнікі ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы могуць сутыкнуцца з дэфіцытам аўтамабіляў", — адзначылі ў асацыяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі