У суботу на захадзе Беларусі чакаюцца моцны снег і завірухі
![З-за снегападаў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/snow-1813456_1280.jpg.webp?itok=jiaGBT3_)
З-за снегападаў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Уначы ў суботу, 20 студзеня, невялікі снег прагназуецца месцамі на захадзе Беларусі. У дзённыя гадзіны ападкі (снег, мокры снег) чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўдзень на захадзе пройдзе моцны снег, магчымыя слабыя завірухі. З-за гэтага аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца, а вецер будзе з парывамі да 15-18 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў (на ўсходзе краіны — да -13, у Мінску — 5-7 марозу), удзень — ад -5 да +1 (у сталіцы — ад -2 да -4 градусаў).
![У суботу на захадзе Беларусі чакаюцца моцны снег і завірухі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/oeDktQ0K4ug.jpg.webp?itok=fTST3d37)
![У суботу на захадзе Беларусі чакаюцца моцны снег і завірухі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tMQl3piZJGA.jpg.webp?itok=2vdUN1YO)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.