Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

Уначы чакаецца пераважна без ападкаў. Днём месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман, адзначае БЕЛТА

Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра ўначы складзе +6...+12 градусаў, удзень чакаецца ад 15 да 21 градуса вышэй за нуль.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі