У "спаленай вёсцы" нуль забітых: памылка чыноўнікаў ці скажэнне дакументаў?

Вёску спалілі — а там няма забітых жыхароў і разбураных дамоў / Еўрарадыё
Вёску спалілі — а там няма забітых жыхароў і разбураных дамоў / Еўрарадыё

У меню кадастравай карты Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) з'явіўся пункт, націснуўшы на які можна ўбачыць месцазнаходжанне вёсак, "спаленых фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд". У сацсетках гэты пункт выклікаў нямала нараканняў: маўляў, пазначанае не заўсёды адпавядае рэчаіснасці.

Беларусы не аспрэчваюць факта зверства нацыстаў, яны сумняваюцца ў дакладнасці нанесеных на карту звестак. Сям-там спаленыя вёскі, мяркуючы па апісанні, зусім не ёсць такімі. Забіта людзей — нуль, разбурана дамоў — нуль.

В “сожжённой деревне” ноль убитых: ошибка чиновников или искажение документов?

І як быць з адкрытымі недакладнасцямі ў апісаннях? Напрыклад, ёсць выпадак, калі колькасць вясковых дамоў, разбураных у часе меркаваных карных аперацый, большая, чым была ў вёсцы да пачатку вайны. Ці калі вёска, у якой нуль забітых і нуль разбурэнняў, была "спаленая" аж два разы — гэта як разумець?

В “сожжённой деревне” ноль убитых: ошибка чиновников или искажение документов?
Немагчыма разбурыць больш, чым было пабудавана / Еўрарадыё

Здзіўляюцца і тыя, чые сваякі жылі ў спаленых вёсках, пры гэтым не пазначаных на карце НКА. Маўляў, чаму пра нас забыліся?

В “сожжённой деревне” ноль убитых: ошибка чиновников или искажение документов?

Журналістка і пісьменніца Ганна Севярынец піша ў фэйсбуку, што яе вёска, пазначаная спаленай, на самай справе такой не ёсць.

В “сожжённой деревне” ноль убитых: ошибка чиновников или искажение документов?

Недакладнасці на кадастравай карце: вінаваты чалавечы фактар ці проста ніхто не паглыбляўся ў тэму?

Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне, што матэрыялы крымінальнай справы, заведзенай Генпракуратурай па факце генацыду беларусаў, складзеныя не на падставе ведамаснага расследавання, а ўзятыя з ужо наяўнай базы звестак Нацыянальнага архіва Беларусі.

Дарэчы, над складаннем гэтай базы навукоўцы працуюць дагэтуль, таму што з'яўляюцца не толькі новыя звесткі пра злачынствы гітлераўцаў, але і досыць гістарычных недакладнасцяў, якія падлягаюць выпраўленню.

Каб даведацца, ці дапушчальныя на публічнай карце недакладнасці ў апісанні, Еўрарадыё патэлефанавала вядучаму навуковаму супрацоўніку цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН РБ Анатолю Крывароту. Навуковец перанакіраваў нас у Нацыянальны архіў Беларусі: маўляў, там ёсць людзі, якія непасрэдна займаюцца тэмай. З пытаннем пра тое, хто вінаваты ў недакладнасцях на кадастравай карце, мы вырашылі патурбаваць загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Святаслава Кулінка.

— Я звязаўся са Святаславам Валянцінавічам, ён мне сказаў, што ён удзелу ў складанні гэтай карты не прымаў і не знаёміўся з ёй. Таму ён не можа даць каментар, — адказвае Еўрарадыё супрацоўнік архіва.

"Не асабліва хвалююцца пра дакладнасць і доказную базу"

— Хутчэй за ўсё, асновай паслужыла база звестак "Спаленыя вёскі", якая была створана ў Нацыянальным архіве некалькі гадоў таму, — расказвае Еўрарадыё кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч. — Я думаю, пракуратура асабліва доўга не разглядала, а ўзяла і прыстасавала яе для сваіх мэт.

У цэлым гэта сведчыць пра метады нашай пракуратуры, якая, выконваючы "палітычны заказ", не асабліва хвалюецца пра дакладнасць і доказную базу. У кожным разе для таго, каб выкарыстоўваць такія звесткі, трэба кожны населены пункт разглядаць асобна. Я думаю, што да стварэння такой карты варта ставіцца як да прапагандысцкай ідэалагічнай акцыі, а не да юрыдычнага кроку.

Ці дарэчы на карце кадастравага агенцтва згадваць жахлівыя злачынствы?

— Сайт кадастравага агенцтва — гэта відавочна не той рэсурс, на якім павінна размяшчацца такая інфармацыя, — упэўнены гісторык. — Тут, хутчэй, адбіваецца жаданне ўсе такія прапагандысцкія моманты засоўваць у не адпаведныя такому зместу пляцоўкі. Вядома, можа, гэта ўсё праз абыякавасць і нізкую кваліфікацыю тых, хто гэтым [стварэннем карты. — Еўрарадыё] займаецца. Маўляў, сказалі ім размясціць дзе-небудзь — вось і размясцілі, выбралі месца. А можа быць, што гэта супадзенне двух фактараў — некампетэнтнасці і жадання рабіць справу "для птушачкі".

В “сожжённой деревне” ноль убитых: ошибка чиновников или искажение документов?
Гісторык Аляксандр Пашкевіч / Еўрарадыё

Звесткі пра спаленыя вёскі для НКА дала Генеральная пракуратура Беларусі. "Напаўненне слоя звесткамі пра спаленыя населеныя пункты працягваецца",кажуць у Генпракуратуры. Але пра выпраўленне нестыковак з забітымі людзьмі і разбуранымі дамамі на сайце ведамства не згадваецца.

— Не стаіць задача глыбока разабрацца, знайсці гістарычную праўду, — працягвае Аляксандр Пашкевіч. — Гэта не навуковая праца, не навуковае даследаванне. Ставіцца задача кагосьці закляйміць, каб выкарыстоўваць гэта супраць унутраных апанентаў і пашумець на міжнароднай арэне. Да гісторыі, да навукі гэта не мае ніякага дачынення.

Як ставіцца да таго, што памяць пра загінулых людзей і страты ў часе вайны — знарок ці выпадкова — падаецца недакладна?

— Безумоўна, гэта непавага, гэта ўспрыманне людзей як расходнага матэрыялу. Калі да жывых беларусаў ва ўладаў такое сабе стаўленне, то што ўжо гаварыць пра мёртвых? Тут і думак у некаторых не ўзнікае, што памяці мёртвых гэта неяк шкодзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі