Усiм "папяццот": у снежні сярэдні заробак у Беларусі склаў 1115,3 рубля

Усiм "папяццот": у снежні сярэдні заробак у Беларусі склаў 1115,3 рубля

У снежні 2018 года намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі склаў 1115,3 рубля. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У лістападзе сярэдні зробак знізіўся на 5 рублёў і складаў 994 рублі. Але ў канцы года сярэдні заробак падняўся да абяцанай 1000.

Сайт tut.by адзначае, што 1115,3 рубля — гэта сума да ўплаты падаткаў. З налічанага заробку работнік выплачвае падаходны падатак (13%), а таксама ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (1%). У выніку пасля выплаты падаткаў у беларуса застаецца каля 960 рублёў.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 24.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі