У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў
![Ваенныя медыкі перад адпраўкай у Сірыю / t.me/modmilby/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Miedyki.jpg.webp?itok=Y0Y22APW)
Ваенныя медыкі перад адпраўкай у Сірыю / t.me/modmilby/
У Сірыю адправілі атрад спецыяльнага прызначэння беларускіх ваенных медыкаў. Яны будуць дапамагаць жыхарам пацярпелых ад землятрусу рэгіёнаў.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, у складзе атрада 45 чалавек. У Сірыі беларусы збіраюцца разгарнуць ваенна-палявы шпіталь. У ім будуць працаваць хірургі, тэрапеўты, анэстэзіёлагі-рэаніматолагі.
БЕЛТА ўдакладняе, што беларусаў у Сірыю даставіць расійскі Іл-76МД. Раней у Турцыю паляцелі беларускія ратавальнікі, якія дапамагаюць разбіраць завалы і ратаваць людзей.
![У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_1A3D06A397A44DB14325892800099430_778066.jpg.webp?itok=BexnyYwK)
![У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_1A3D06A397A44DB14325892800099430_577872.jpg.webp?itok=pPqJNSs7)
![У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_1A3D06A397A44DB14325892800099430_916075.jpg.webp?itok=OMTjCWrp)
![У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_1A3D06A397A44DB14325892800099430_219206.jpg.webp?itok=jXuuy46L)
![У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_72621305E2B904324325892800099592_575087.jpg.webp?itok=YbcfB57U)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.