У Шчучыне няма прафесійнай футбольнай каманды, але будзе стадыён за €500 тысяч

У Шчучыне няма прафесійнай футбольнай каманды, але будзе стадыён за €500 тысяч

У горадзе Шчучын Гродзенскай вобласці няма прафесійнай футбольнай каманды, але будзе стадыён за 500 тысяч еўра. Грошы на рэканструкцыю выдаткаваў Еўрасаюз. Праект аддзела адукацыі, спорту і турызму мясцовага райвыканкама быў падтрыманы, раён выйграў грант, піша газета “Гродзенская праўда”.

Гарадскі стадыён у Шчучыне быў пабудаваны ў 1993 годзе, два гады таму яго часткова рэканструявалі. У бліжэйшыя два гады чакаецца грандыёзная рэканструкцыя. На ім з’явяцца 3200 новых пластыкавых сядзенняў, спецыяльны казырок над трыбунамі, у будынку заменяць усе інжынерныя камунікацыі, будзе новая мэбля, новыя душавыя і санвузлы, распранальні і г. д. Больш таго, на стадыёне ўсталююць лічбавы экран памерам 6 на 3 метры.

“Прессбол” адзначае, што ў Шчучыне існуе толькі аматарская футбольная каманда, якая выступае ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. Калі праект рэалізуюць так, як плануецца, стадыён па якасці будзе значна лепшым, чым у многіх каманд вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі