У Літве каля мяжы з Беларуссю знайшлі схованку з кантрабанднымі цыгарэтамі

Схованка з цыгарэтамі / vsat.lrv.lt

Схованка з цыгарэтамі / vsat.lrv.lt

У Літве затрымалі 34-гадовага мясцовага жыхара, які перавозіў беларускія цыгарэты. У ягоным Volvo памежнікі знайшлі 500 пачкаў NZ Gold, схаваных у задніх дзвярах аўтамабіля. Але на гэтым знаходкі не скончыліся: у лясной вёсцы за некалькі соцень метраў ад мяжы з Беларуссю выявілі яшчэ 380 пачкаў цыгарэт, сем рацый, зарадныя прылады і ўзмацняльнік мабільнай сувязі. Мужчына прызнаўся, што схованка належала яму.

Усяго ў яго канфіскавалі 880 пачкаў цыгарэт. Іх кошт з улікам літоўскіх падаткаў перавышае 4,8 тысячы еўра. На мужчыну завялі адміністрацыйную справу, але пасля допыту адпусцілі. Разгляд справы прызначаны праз тыдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.