У "Шахцёр" вярнуўся Балановіч, з мінскага "Дынама" сышоў Наёк

У "Шахцёр" вярнуўся Балановіч, з мінскага "Дынама" сышоў Наёк

У салігорскі "Шахцёр" вярнуўся 30-гадовы Сяргей Балановіч, інфармуе прэс-служба клуба. Ён — ураджэнец Пінска, выступаў за мясцовую "Хвалю". У 2008-2014 гадах Балановіч гуляў за гарнякоў, а пасля чатыры гады выступаў у расійскай прэм'ер-лізе за пермскі "Амкар". Гулец нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.

Мінскае "Дынама" засталося без свайго капітана, аднаго з лідараў каманды — сышоў украінскі легіянер 26-гадовы Аляксандр Наёк. Прэс-служба дынамаўцаў адзначае, што кантракт скасаваны "па ўзаемнай дамове". Сайт by.tribuna.com дадае, што Наёк заплаціў кампенсацыю за сыход з каманды, кантракт з якой дзейнічаў да канца 2018 года. За "Дынама" ўкраінец гуляў два гады. Летась прызнаваўся найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

У "Шахцёр" вярнуўся Балановіч, з мінскага "Дынама" сышоў Наёк
Аляксандр Наёк. Фота: http://dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі