Экс-брамніка футбольнай зборнай Беларусі Туміловіча абвясцілі ў вышук

Генадзь Туміловіч

Генадзь Туміловіч / pressball.by

Экс-брамніка футбольнай зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча абвясцілі ў вышук. Яго імя ў базе даных расійскага МУС заўважыла выданне "Трыбуна".

Паведамляецца, што Туміловіча дадалі ў гэтую базу 19 жніўня. Шукаюць яго паводле запыту Мінска ў рамках крымінальнай справы.

У 2020-м Туміловіч публічна адмовіўся падтрымліваць лукашэнку на выбарах, а потым асудзіў амапаўцаў, якія збівалі пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.